Авторизация на сайте:
,

НОВОСТИ БЕЛТА


ПОИСК НОВОСТЕЙ ПО ДАТЕ


«    Август 2019    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Select language for the SozhNews:

SozhNews.by Архив
Декабрь 2017 (10)
Ноябрь 2017 (176)
Октябрь 2017 (177)
Сентябрь 2017 (108)
Август 2017 (151)
Июль 2017 (127)
Каждый день - праздник

Праздники сегодня
 
Курсы валют в банках г.Гомеля


Карта Гомельского района


Вопрос ребром...
Как шла Сула да вдоль села!
Некалькі гадоў назад у вёсцы Маркавічы аднавілі старажытны абрад Сула. Як ішла Сула ды ўздоўж сяла на другі дзень пасля Вялікадня краязнаўцам — педагогам і вучням дзіцячага сада – сярэдняй школы — расказалі старэйшыя жыхары вёскі. Апошні раз на іх памяці абрад праводзілі ў сярэдзіне 1960-х гадоў, ды і тады вяскоўцаў разагналі, бо ішла барацьба з рэлігійнымі і народнымі звычаямі і абрадамі.

Как шла Сула да вдоль села! Как шла Сула да вдоль села!


Аднак праз паўстагоддзе ў Маркавічах ізноў загучалі словы народных песень, якія суправаджалі шэсце вяскоўцаў — а менавіта такім, як успаміналі старажылы, і быў сэнс абраду: вялікі рух людзей. Па іх словах, калісьці Сулу вадзілі ў чатырох вёсках — Маркавічах, Гадзічаве, Глыбоцкім і Краўцоўцы. І калі амаль усе яны пачыналіся аднолькава, ў Глыбоцкім Сула завяршалася інакш, чым у астатніх населеных пунктах.

Как шла Сула да вдоль села! Как шла Сула да вдоль села!


— У адным канцы вёскі збіраліся жанчыны і дзяўчаты з дзяўчынкамі, заводзілі танка — крывы карагод, — расказвае выпускнік 2010 года Віктар Шыпкоў. Ён быў сярод першых удзельнікаў фальклорнага гуртка “Чарнабрыўцы”, якія разам з настаўнікам Рыгорам Басавым ўзнавілі гэтае народнае свята. — Пасля танка-карагода ўсе ішлі па вуліцах вёскі з песнямі і музыкай. Жыхары выходзілі з двароў, а потым далучаліся да шэсця. Так і атрымлівалася, што да ваколіцы Маркавіч ішоў цэлы натоўп. А папярэдне, на скрыжаваннях вуліц, жанчыны і дзяўчаты, якія пачыналі шэсце, зноў заводзілі крывы танок і спявалі абрадавую песню. Значэнне крывога танка (карагод вадзілі зігзагамі) старэйшыя тлумачылі так: “Каб маланка нас не біла!”.

Как шла Сула да вдоль села! Как шла Сула да вдоль села!


Па-за ваколіцамі вёскі карагод змяняўся — на полі станавіліся тры групы па тры маленькіх дзяўчынкі, а старэйшыя жанчыны вадзілі вакол іх карагод. Потым тройчы падымалі дзяўчынак угору, прыговорваючы: “Расці высока ды здарова!”. Такім чынам вяскоўцы жадалі сваім дзеткам расці здаровенькімі, а тое, што ўсё праходзіла на полі, адначасова было і пажаданнем добрага ўраджаю — “Каб усё ў нас радзіла!”.

Как шла Сула да вдоль села! Как шла Сула да вдоль села!


Па словах аматараў-краязнаўцаў, падобныя абрадавыя дзеянні адбываліся таксама ў Гадзічаве і Краўцоўцы, праўда, словы песень былі інакшымі. З кожнай вёскі насустрач ішлі сяляне, сустракаліся недзе на полі паміж дзвюма населенымі пунктамі. Віншавалі адзін аднаго з Вялікаднем, а потым расцілалі посцілкі і частаваліся рознымі прысмакамі. Дзеці гулялі ў гульні з яйкамі — каток, біткі і іншыя, а маладыя людзі танчылі. Старыя ж, гледзячы на гэта, нарадавацца не маглі на моладзь. А ў Глыбоцкім Сула крыху адрознівалася: пасля шэсця па вуліцы вяскоўцы ішлі на могілкі, каб прынесці сваім памерлым радасць Уваскрэсення Хрыстова.

Как шла Сула да вдоль села! Как шла Сула да вдоль села!


З кожным годам Сула ў Маркавічах набывае ўсё большую вядомасць, апошнім часам сюды прыязджаюць і госці са сталіцы. Разам з выпускніком школы, а зараз студэнтам Акадэміі МУС Віктарам Шыпковым на сёлетняе свята з Мінска прыехалі музыка Аляксей Крукоўскі і харэограф Алена Прохарава, а з Гомеля — нямала сябраў моладзевай краязнаўчай суполкі “Талака”.

Как шла Сула да вдоль села! Как шла Сула да вдоль села!


Як адзначае загадчык філіяла Веткаўскага музея народнай творчасці Пятро Цалка, які не першы год наведвае Сулу, сёлета ён парадаваўся — свята набывае ўсё большы маштаб. Як і было раней, у ваколіцах Маркавіч сустрэліся дзве Сулы — адно шэсце пачалося ў Гадзічаве.

Как шла Сула да вдоль села! Как шла Сула да вдоль села!


Шматлікія госці не мінулі магчымасці занатаваць сродкамі фота і відэа ўсе падзеі: ад шэсця, танка, абрадавых песень да гульняў і выступленняў вучняў некалькіх школ гэтага рэгіёну. Дарэчы, такія выступленні сталі добрай і новай традыцыяй маркавіцкай Сулы.

Видео обряда Сула:




Автор - Ирина ГРОМЫКО

Фото - Алексея НАРЕЙКО

Высказать мнение