Авторизация на сайте:
,

НОВОСТИ БЕЛТА


ПОИСК НОВОСТЕЙ ПО ДАТЕ


«    Сентябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Select language for the SozhNews:

SozhNews.by Архив
Декабрь 2017 (10)
Ноябрь 2017 (176)
Октябрь 2017 (177)
Сентябрь 2017 (108)
Август 2017 (151)
Июль 2017 (127)
Каждый день - праздник

Праздники сегодня
 
Курсы валют в банках г.Гомеля


Карта Гомельского района


Вопрос ребром...
«Атлеты» і «тарэра» з «Цяплічнага»
  • 22 февраля 2017 |
  • 10:02 |
  • new |
  • Просмотры: 395 |
  • Комментарии: 0
Да выбаркі вітаміннай прадукцыі прыступілі ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Цяплічнае”. Гаспадарка ўжо пачала адгрузку першых партый ранніх гатункаў агуркоў.

Гароднінавод Ганна Пісчыкава дабіваецца ў цэху № 1 найлепшых вынікаў. У мінулым годзе з кожнага метра ў яе атрымалася сабраць 49,7 кілаграма агуркоў. Пры гэтым летась сярэдні паказчык па цэху склаў 41,6 кілаграма вітаміннай прадукцыі.

«Атлеты» і «тарэра» з «Цяплічнага»


Галоўны сакрэт, як гавораць спецыялісты, — догляд. Тут важна выканаць усе агратэхнічныя прыёмы. Нават ад своечасова зробленай прышчэпцы кожнай расліне залежыць дадатковы грам у росце агурка. Але дзеля таго, каб з’явіліся першыя парасткі, зазелянела плантацыя і парадавала вока завязь з ярка-жоўтых кветачак, над якімі закружаць пчолы для апылення, неабходна закласці падмурак. Тут яшчэ 15 снежня мінулага года былі пасеяны ў рассадныя ёмістасці будучыя плады. 11 студзеня расліны — гібрыды галандскай селекцыі “атлет” і “казанова” — высадзілі непасрэдна ў цяпліцы. І вось, літаральна праз месяц, — вынік.

«Атлеты» і «тарэра» з «Цяплічнага»


Валянціна Грыбоўская — майстар цэха № 1 — працуе ў гаспадарцы з 2000 года. Сваю дзейнасць пачынала аграномам-аграхімікам.

— У цэху ў нас працуюць 40 гароднінаводаў. Кожны з іх абслугоўвае ў агульнай складанасці тысячу метраў па 16 “сцежак”. Зараз у нас праз дзень ідзе выбарка гуркоў. Пачынаем работы з 8 гадзін раніцы. Сезон у нас працягваецца да сярэдзіны ліпеня. Потым пачынаецца чарговы. Высаджваем новыя расліны з такім разлікам, каб у канцы жніўня атрымаць прадукцыю новага ўраджаю.

«Атлеты» і «тарэра» з «Цяплічнага»


— Агульная плошча цяпліц складае 13,4 гектара, — зазначае ў размове з намі намеснік дырэктара КСУП “Цяплічнае” Валерый Траханаў. — На плошчы ў 10 гектараў вырошчваюцца агуркі. Астатняя частка адведзена пад таматы.


Варта адзначыць, што каб атрымаць першыя таматы, з моманту пасадкі ў цяплічнай гаспадарцы праходзіць 90 дзён.

— Да высеву таматаў гібрыдаў галандскай селекцыі “тарэра” і “бартэза” мы прыступілі 15 снежня, а высаджваць пачалі 13 студзеня гэтага года,— расказвае аб асаблівасцях тэхналогіі вырошчвання начальнік цэха № 4 Ларыса Рэмезава. — На гэта нам звычайна трэба тры дні. На цяпліцы ў 1 гектар прыходзіцца 10 чалавек. З іх 3 на версе, якія падкручваюць, прыспускаюць, фарміруюць кісці раслін, 7 знізу назіраюць за раслінай, выбіраюць лісце, сочаць за тым, каб расліна не захварэла, не падламілася.

Дарэчы, Ларыса Рэмезава пачынала працаваць у гаспадарцы ў 1981 годзе. Спачатку была звычайным гароднінаводам. Добра памятае той час, калі даводзілася працаваць у так званым звычайным грунце. Тады, у літэральным сэнсе, трэба было корпацца ў зямлі. Так званая галандская тэхналогія вырошчвання з прымяненнем кропельнага паліву прыйшла ў гаспадарку ў 1996 годзе. Гэта быў прарыў — з 16,6 кг у 1996 годзе да 41 кг з кожнага квадратнага метра гародніны ўжо ў 2008 годзе.

Сярод перадавікоў цэху № 4 — Марыя Чыкунова. Пры планавым паказчыку ў 49 кілаграмаў з кожнага квадратнага метра летась у яе атрымалася сабраць 54. Магчыма, што яе ветлівая і шчырая ўсмешка перадаецца раслінам. Як дапасуюць гэтаму і клапатлівыя рукі жанчыны, за плячыма якой 24 гады працоўнага стажу. 10 з іх — руплівай і плённай рабоце ў цэху № 4.

«Атлеты» і «тарэра» з «Цяплічнага»


Летась у КСУП “Цяплічнае” сабралі 6300 тон вітаміннай прадукцыі, з іх — 1343 тоны таматаў. Сёлета мяркуюць атрымаць не меньш.

Аляксандр РАМАШОЎ.
НА ЗДЫМКАХ: гароднінавод цэха № 1 Ганна Пісчыкава. намеснік дырэктара КСУП “Цяплічнае” Валерый Траханаў; гароднінавод цэха № 4 Марыя Чыкунова.
Фота Аляксея НАРЭЙКІ.





Высказать мнение