Авторизация на сайте:
,

НОВОСТИ БЕЛТА


ПОИСК НОВОСТЕЙ ПО ДАТЕ


«    Сентябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Select language for the SozhNews:

SozhNews.by Архив
Декабрь 2017 (10)
Ноябрь 2017 (176)
Октябрь 2017 (177)
Сентябрь 2017 (108)
Август 2017 (151)
Июль 2017 (127)
Каждый день - праздник

Праздники сегодня
 
Курсы валют в банках г.Гомеля


Карта Гомельского района


Вопрос ребром...
Гомельскае раённае спажывецкае таварыства: справы гандлёвыя, задачы сацыяльныя
  • 24 марта 2017 |
  • 11:03 |
  • new |
  • Просмотры: 353 |
  • Комментарии: 0
Штогадовы сход упаўнаважаных адбыўся ў рамках справаздачы Гомельскага праўлення раённага спажывецкага таварыства. Мерапрыемства прайшло на базе Гомельскага гандлёва-эканамічнага каледжа Белкаапсаюза. Трэба адзначыць, што гэты форум традыцыйна праводзіцца менавіта на базе гэтай ўстановы. Справа ў тым, што актавая зала каледжа дазваляе размясціць усіх упаўнаважаных. Да таго ж, і гэтыя сцены для многіх прысутных у свой час сталі альма-матэр.

Гомельскае раённае спажывецкае таварыства: справы гандлёвыя, задачы сацыяльныя


У сучасных умовах сістэме спажывецкай кааперацыі, дарэчы, як любой іншай галіне, звязанай з эканамічнай дзейнасцю, даводзіцца няпроста. Мінуў той час, калі панаваў, асабліва на вёсцы, непадзельны манапалізм. Канкурэнцыя ў сферы гандлю прымушае шукаць новыя формы ў барацьбе за пакупніка. Між тым, Гомельскае раённае спажывецкае таварыства, улічваючы асаблівасць, звязаную з непасрэднай блізкасцю абласнога цэнтра, на фоне рэгіёна выглядае даволі прыстойна. За мінулы год — пятае месца па вытворчасці прамысловай прадукцыі і рознічнага тавараабароту грамадскага харчавання, шостае па закупу сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны. Летась удалося на 8 працэнтаў скараціць энергаспажыванне. На жаль, не ўдалося выканаць два асноўных паказчыкі — рознічны тавараабарот гандлю (88,9 %) і заданне па экспарту (36,5 %). Акрамя таго, удзельная вага рэалізацыі нехарчовых тавараў у рознічным тавараабароце гандлю склаў 16,4 % пры запланаваных 25 %.

Гомельскае раённае спажывецкае таварыства: справы гандлёвыя, задачы сацыяльныя


У сферы гандлю Гомельскае раённае спажывецкае таварыства традыцыйна ў ліку лепшых у сістэме аблспажыўсаюза. Летась яно заняло трэцяе месца.

— У 2016 годзе значную ўвагу мы надавалі актыўным формам гандлю, — гаворыць старшыня праўлення Гомельскага раённага спажывецкага таварыства Раіса Глазко. — У мінулым годзе было праведзена 450 выездаў, у выніку якіх было атрымана дадатковага тавараабароту ў памеры 960,6 тысячы рублёў. У летні перыяд у нас ахоплена 332 дачных кааператывы і садовых таварыства. Дарэчы, у садовых таварыствах працуе 11 гандлёвых павільёнаў і 8 аўтакрам. Гэта прынесла дадаткова больш як 600 тысяч рублёў. Актыўны ўдзел прымаем ў мерапрыемствах, што ладзяцца ў раёне, Гомелі, рэгіёне, Мінску. Летась нават выяздны гандаль правялі ў Навасібірску, а таксама, традыцыйна, — на Браншчыне. У выніку атрымалі 44,8 тысячы долараў ЗША. На абласных “Дажынках” і на свяце Дня беларускага пісьменства ў Рагачове годна прадстаўлялі нашу сістэму спецыялісты, прадаўцы, работнікі грамадскага харчавання. Яны за-слугоўваюць самых добрых словаў падзякі за такую па-сапраўднаму цяжкую і вельмі адказную працу.

У гэтай рабоце вызначыліся калектывы магазіна № 51 пасёлка Пабеда (загадчык Валянціна Емельянчыкава), магазіна № 44 вёскі Целяшы (загадчык Ларыса Гаталава), магазіна № 41 вёскі Цярэнічы (загадчык Тамара Кандраценка — па выніках работы за 2016 год занесена на раённую “Дошку гонару”), магазіна № 30 вёскі Чкалава (загадчык Аксана Разанава) (на фота на першым плане), магазіна № 22 вёскі Скіток (загадчык Анжаліна Чайкова), магазіна № 17 вёскі Зябраўка (загадчык Таццяна Раманчыкава), магазіна № 16 вёскі Каранёўка (загадчык Вольга Акручынская). А па сістэме спажыўтаварыства сярод лепшых такія прадаўцы, як Святлана Грышачкіна і Таццяна Заблоцкая.

Ва ўмовах зніжэння пакупніцкага попыту выйсце адно — прыцягненне насельніцтва ў крамы ды магазіны нізкімі цэнамі і акцыямі. Дзеля гэтага штомесяц Белкаапсаюзам фарміруецца акцыённы пакет па зніжаных цэнах за кошт зніжэння адпускной цаны пастаўшчыкоў-вытворцаў. Гэта, у сваю чаргу, дазваляе зніжаць і гандлёвыя надбаўкі. У выніку сумарны прырост тавараабароту ад такіх мер склаў 1,9 мільёна рублёў.

Сёлета працягнецца развіццё гандлёвай сферы. Прынамсі, плануецца адкрыць не меньш, як 20 сумесных фірменных секцый, аддзелаў, магазінаў на ўзаемавыгадных умовах. У прыватнасці, дадаткова — тры гандлёвых павільёны ў садовых таварыствах, узвесці і адкрыць павільён у аг. Урыцкае. Даткова — узнавіць работу да 1 красавіка раней зачыненых гандлёвых аб’ектаў на вясенне-летні перыяд.

Летась у сферы грамадскага харчавання ў параўнанні з 2015 годам тэмпы росту склалі 104,8 %. Толькі кандытарскіх вырабаў было выпушчана амаль 63 тоны, а вытворчасць хлебабулачнай прадукцыі дасягнула 49 тон. Акрамя таго, выраблена 18,3 тоны паўфабрыкатаў, 5,4 то-ны пельменяў, 3,4 тоны гарчыцы, 3,5 тоны штучнага мёду. Сярод перспектыўных напрамкаў у гэтай сферы невыпадкова лічыцца папулярызацыя беларускай кухні. Пры гэтым, прадстўляць яе трэба не толькі на аб’ектах прыдарожнага сэрвісу. Белкаапсаюзам нават распрацавана тыповае беларускае меню. Штомесяц праводзяцца акцыі “Стравы тыдня”. Акрамя таго, пакупнікам прапануецца набыць па даступных акцыённых цэнах кандытарскія ды кулінарныя вырабы, торты, пячэнне, каўбасы з філе птушкі.

— На сёння неабходна шукаць новыя формы арганізацыі грамадскага харчавання, — зазначае старшыня праўлення Гомельскага раённага спажывецкага таварыства Раіса Глазко. — Мы незаслужана забылі такую тэму, як выпуск і пастаўка ў гандлёвую сетку гарачых піражкоў, беляшэй, чабурэкаў, булачак, што называецца “з пылу — з жару”. І тут трэба звярнуць пільную ўвагу на гандлёвыя аб’екты ў населеных пунктах Мічурынская, Улукаўе, Урыцкае, Цяруха, Краснае. Я маю на ўвазе тыя гандлёвыя кропкі, што знаходзяцца ў адным будынку з нашымі кафэ. Атрымліваецца, што ўсе апусцілі рукі, канстатуем і лічым страты, замест таго, каб сапраўды шукаць шляхі выйсця.

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці сістэмы спажывецкай кааперацыі была і застаецца нарыхтоўчая. У розныя часы яна то набірала абароты, то страчвала дынаміку развіцця. Аднак ніколі не спынялася. Летась у насельніцтва ў параўнанні з 2015 годам было закуплена ягад больш у 3,4 раза, бульбы ў 1,9 раза, гародніны ў 1,8 раза, зерня ў 1,2 раза. На гэты год ставіцца задача больш шчыльна супрацоўнічаць з фермерскімі гаспадаркамі, што вырабляюць больш шырокі асартымент якаснай прадукцыі гародніны і бульбы. Акрамя таго, нельга цурацца і такога накірунку, як нарыхтоўка другаснай сыравіны. Дзяржзаказ па макулатуры ды шклобою гомельскія кааператары выканалі. Аднак наперадзе — калегі са Жлобіна, Свет-лагорска, Калінкавічаў.

Работнікі Гомельскага спажывецкага таварыства дэманструюць і добрыя вынікі ў грамадскім жыцці. Так, у абласным аглядзе мастацкай самадзейнасці калектываў спажывецкай кааперацыі — першае месца. У 28-й абласной спартакіядзе — таксама пальма першынства. Вольга Шаўцова, спецыяліст па кадрах, заняла першае месца па шашках. Бухгалтару Наталлі Коншынай не было роўных у шматбор’і “Здароўе”. Два прадстаўнікі ў складзе каманды Гомельскага аблспажыўсаюза прынялі ўдзел у Рэспубліканскай спартакіядзе, што пра-ходзіла ў Віцебску, і вярнуліся з перамогай — першае агульнакаманднае месца.

У сувязі з 90-год-дзем Гомельскага раёна Ганаровай граматай Гомельскага абласнога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў узнагароджана Міла Гутыра — прадавец магазіна № 14 аг. Бабовічы Цярухскага філіяла. Падзяка Гомельскага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомельскага раёна, актыўную жыццёвую пазіцыю аб’яўлена прадаўцу магазіна № 38 вёскі Шарпілаўка Валянціне Зыкавай.

У рабоце сходу ўпаўнаважаных прыняла ўдзел старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў спажывецкай кааперацыі Ганна Кунгер.

Аляксандр РАМАШОЎ.
Фота аўтара.





Высказать мнение