Авторизация на сайте:
,

НОВОСТИ БЕЛТА


ПОИСК НОВОСТЕЙ ПО ДАТЕ


«    Май 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Select language for the SozhNews:

SozhNews.by Архив
Декабрь 2017 (10)
Ноябрь 2017 (176)
Октябрь 2017 (177)
Сентябрь 2017 (108)
Август 2017 (151)
Июль 2017 (127)
Каждый день - праздник

Праздники сегодня
 
Курсы валют в банках г.Гомеля


Карта Гомельского района


Вопрос ребром...
Гаспадаркі раёна выйшлі на фінішную прамую па работах на сяўбе азімых культур
  • 6 ноября 2017 |
  • 11:11 |
  • new |
  • Просмотры: 2479 |
  • Комментарии: 0
Гаспадаркі раёна выйшлі на фінішную прамую па работах на сяўбе азімых культур. Паводле аператыўных дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гомельскага райвыканкама, па стане на 2 кастрычніка яна выканана на 87,3 працэнта плошчаў.

Гаспадаркі раёна выйшлі на фінішную прамую па работах на сяўбе азімых культур


Першымі, хто справіўся з гэтым відам работ, — адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Камбінат “Усход”, “Гомельская птушкафабрыка”, “Птушкафабрыка “Рассвет” і КСУП “Цяплічнае”. Усяго ж па раёну азімы клін складае 21060 гектараў. Найбольшы аб’ём работ традыцыйна неабходна выканаць земляробам УСП “СлаўМол”. Сёлета тут пад азімыя культуры адведзена 3480 гектараў. З-за неспрыяльных ўмоваў надвор’я 2 лістапада сяўба азімых культур, як дарэчы і ў астатніх гаспадарках раёна, не вялася. Праўда, тут яна набліжаецца да завяршэння.

Паводле раённай зводкі, у гэтай гаспадарцы засталося засеяць менш як 9 працэнтаў плошчаў. У ААТ “Сцяг Радзімы” на зерне пасеяна 88,5 працэнта ад запланаванага. У ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы” азімымі культурамі засеяна 82,8 працэнта плошчаў. Нямала намаганняў давядзецца прыкласці механізатарам КСУП “Урыцкае”. Тут па стане на 2 лістапада азімымі культурамі засеяна толькі 62,5 працэнта азімага кліну.

Адначасова гаспадаркі раёна, што спецыялізуюцца на вырошчванні кукурузы на зерне, вядуць работы па абмалоту. Тут самую высокую ўраджайнасць прадэманстравалі палеткі якраз КСУП “Урыцкае”. Тутэйшыя механізатары з кожнага гектара атрымалі па 107,1 цэнтнера. Завяршылі работы па абмалоту кукурузы УСП “СлаўМол” (ураджайнасць 69,4 цэнтнера), ААТ “Сцяг Радзімы” (ураджайнасць 60,8 цэнтнера) і ААТ “Саўгас-камбінат “Сож” (ураджайнасць 40 цэнтнераў). Гэтыя гаспадаркі першымі завершылі работу на кукурузных палетках.

Амаль 90 працэнтаў плошчаў абмалочана ў ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет” пры сярэдняй ураджайнасці 51,5 цэнтнера. 71 працэнт палеткаў кукурузы убраны ў ААТ “Гомельская птушкафабрыка” з сярэдняй ураджайнасцю ў 58,4 цэнтнера. Столькі ж плошчаў абмалочана ў ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы” пры сярэдняй ураджайнасці 51,5 цэнтнера на круг. Зараз работам па абмалоце кукурузы замінае дажджлівае надвор’е. Праўда, гэтыя абставіны ўжо не змогуць істотным чынам паўплываць на ўраджайнасць. Па агранамічных тэрмінах кукурузу можна ўбірацць нават і пры мінусавой тэмпературы паветра. А гэта значыць, што і нават пасля святкавання Дня работнікаў аграпрамысловага комплексу можна будзе без асаблівых страт паставіць лагічную кропку ў завяршэнні сельскагаспадарчага года.

Автор - Аляксандр РАМАШОЎ

Фото - Аляксея НАРЭЙКІ