Авторизация на сайте:
,

НОВОСТИ БЕЛТА


ПОИСК НОВОСТЕЙ ПО ДАТЕ


«    Июнь 2019    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Select language for the SozhNews:

SozhNews.by Архив
Декабрь 2017 (10)
Ноябрь 2017 (176)
Октябрь 2017 (177)
Сентябрь 2017 (108)
Август 2017 (151)
Июль 2017 (127)
Каждый день - праздник

Праздники сегодня
 
Курсы валют в банках г.Гомеля


Карта Гомельского района


Вопрос ребром...
Галоўны рэдактар нашай газеты Лілія Вялічка отрымала Міжнародную літаратурную прэмію Баяна
На працягу апошняга дзесяцігоддзя Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” падтрымлівае творчыя стасункі з літаратарамі суседніх краін. Асабліва плённыя, скіраваныя на карысць славянскай культуры, яны вядуцца з расійскім бокам, у прыватнасці, з Браншчынай.

Цэнтрам прыцяжэння адораных творчых славянскіх народаў, неад’емнай часткай шматвекавой славянскай культуры традыцыйна ў маі з’яўляецца старажытны горад Трубчэўск, дзе ў Дзень славянскага пісьменства і культуры штогод праходзіць Міжрэгіянальнае свята “На зямлі Баяна”.

Галоўны рэдактар нашай газеты Лілія Вялічка отрымала Міжнародную літаратурную прэмію Баяна


27–28 мая ў горад “салаўя старога часу” Баяна накіравалася прадстаўнічая дэлегацыя гомельскіх пісьменнікаў пад кіраўніцтвам старшыні аддзялення СПБ, празаіка Уладзіміра Гаўрыловіча.

— У Трубчэўск мы адправіліся па запрашэнню калег з Бранска і адміністрацыі вобласці і муніцыпальнага раёна. Там прынялі ўдзел у шматлікіх урачыстасцях і славянскім фестывалі ў гонар геніяльнага твора сусветнай літаратуры “Слова аб паходзе Ігаравым”, паэтычнай пераклічцы “Над Дзясной, Дняпром і Сожам”, — распавёў Уладзімір Гаўрыловіч. — Там былі прэзентаваны лепшыя выданні, літаратурныя навінкі творцаў з пісьменніцкай суполкі. Беларусаў трубчэўская зямля прынімала гасцінна, як родных і блізкіх людзей.

Гомельская дэлегацыя падрыхтавала цэлую паэтычна-музычную праграму, якая прыйшлася даспадобы гаспадарам, а доўгія, працяглыя апладысменты расіян і гасцей з Украіны ў адрас паэтаў Ліліі Вялічка і Валерыя Вятошкіна, а таксама яркага музыкі і спевака Віктара Задарожнага і іншых засведчылі, што творчасць гамяльчан кра-нула сэрцы гаспадароў і гасцей свята.

Прыемна, што гамяльчане не засталіся без узнагарод. Як паведаміў Уладзімір Гаўрыловіч, па рашэнні фестывальнага аргкамітэта за высокае творчае майстэрства, глыбокае раскрыццё славянскай тэмы ў паэзіі і публіцыстыцы Міжнародную літаратурную прэмію Баяна атрымала вядомая гомельская паэтэса і таленавіты публіцыст, галоўны рэдактар газеты “Маяк” Гомельскага раёна, вядучы спецыяліст аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Лілія Вялічка. Гэтая ўзнагарода стала пэўным сюрпрызам для таленавітага творцы, адзначыў кіраўнік пісьменніцкай арганізацыі вобласці.

У сваю чаргу, гамяльчане таксама пакінулі “узнагародны” след у расіян. Акрамя кніжных падарункаў, якія перададзены чытачам Трубчэўска, старшыня аддзялення па даручэнні кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі ўручыў дыплом СПБ начальніку аддзела па справах культуры, фізічнай культуры і спорту адміністрацыі Трубчэўскага муніцыпальнага раёна Алене Юдзянковай.

Таксама ў межах свята славянскага пісьменства і культуры кіраўнік гомельскай пісьменніцкай дэлегацыі правёў афіцыйныя перамовы са старшынямі і прадстаўнікамі літаратурных арганізацый Курска, Бранска, Рыльска, а таксама Кіева і Глухава, на якіх скіроўвалася ўвага на развіццё далейшых творчых кантактаў, абмен літаратурнымі выданнямі, сумеснай працы, скіраванай на духоўнае яднанне славян, а таксама рэалізацыі перакладчыцкіх і выдавецкіх праектаў з удзелам творчай беларускай, рускай і ўкраінскай моладзі.

Юрый Бугурт.
Фота Уладзіміра ГАЎРЫЛОВІЧА.





wty123 | 11 января 2018 09:06 | Сообщений: 78 | Новостей: 0
Michaelomics | 25 ноября 2017 03:00 | Сообщений: 1 | Новостей: 0
Lonnieoptox | 19 сентября 2017 00:28 | Сообщений: 1 | Новостей: 0
smile
Высказать мнение