Авторизация на сайте:
,

НОВОСТИ БЕЛТА


ПОИСК НОВОСТЕЙ ПО ДАТЕ


«    Июнь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930 

Select language for the SozhNews:

SozhNews.by Архив
Декабрь 2017 (10)
Ноябрь 2017 (176)
Октябрь 2017 (177)
Сентябрь 2017 (108)
Август 2017 (151)
Июль 2017 (127)
Каждый день - праздник

Праздники сегодня
 
Курсы валют в банках г.Гомеля


Карта Гомельского района


Вопрос ребром...
Поэт Олег Моисенко: Сердцу милый уголок мой — Тереничи...
Дзе б ні быў я — у маёй ты душы назаўжды,
Ціхім шумам у сэрцы гарэнячы,
Ў снах ці яве прыходжу сюды,
Сэрцу мілы куток мой — Цярэнічы, — прызнаецца у адным са сваіх вершаваных твораў ураджэнец гэтай вёскі Алег Маісеенка.

Поэт Олег Моисенко: Сердцу милый уголок мой — Тереничи...


Былы загадчык упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама на малую радзіму ў Цярэнічы прыязджае і па поклічу сэрца — паглядзець на мясціны, дзе прайшло маленства і юначыя гады, пакланіцца праху родных на могілках. А таксама — па запрашэнню аднавяскоўцаў, якія жадаюць пачуць вершы, якія піша іх знакаміты зямляк.

Поэт Олег Моисенко: Сердцу милый уголок мой — Тереничи...


Для нядаўняй сустрэчы, якая адбылася па ініцыятыве былога старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі Цярэніцкага сельсавета Зоі Дарашковай, стаў выхад у свет другога зборніка вершаў Алега Маісеенкі — «Чаму баліць душа». «Сціплы вынік творчай працы», па прызнанню самога паэта, ён прысвяціў светлай памяці самага блізкага чалавека — спадарожніцы жыцця Тамары Міхайлаўне.

Поэт Олег Моисенко: Сердцу милый уголок мой — Тереничи...


Земляка-творцу сустракалі хлебам-соллю. На сустрэчу прыйшло шмат аднавяскоўцаў, а таксама ганаровыя госці: в. а. старшыні Цярэніцкага сельвыканкама Алена Козырава, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Цярэніцкі дзіцячы сад – пачатковая школа» Алеся Рыбак, намеснік дырэктара ПСУП «СлаўМол» Тамара Мартынава і старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Цярэніцкага сельсавета Мікалай Лосікаў.

Людзі сталага ўзросту яшчэ памятаюць маці Алега Раманавіча Марыю Прохараўну, якая працавала ў школе настаўніцай малодшых класаў. Сваёй матулі паэт прысвяціў нямала шчырых вершаваных радкоў, частку якіх зачытаў на сустрэчы. Юныя землякі задавалі паэту шмат пытанняў, сярод якіх былі і такія: «Як пісаць вершы?», «Калі лепш пішацца — раніцай ці ўвечары?». На гэта паэт адказаў: «Лепш пішацца пад удзеяннем пачуццяў, уражанняў, якія выклікаюць розныя падзеі. А яшчэ — падчас руху…».

Дарэчы, Алег Маісеенка піша выключна па-беларуску, і вершаванымі радкамі выказвае свае адносіны да ўсяго, што яго акружае, дзеліцца з чытачамі пачуццямі і думкамі. Пра яго жыццё расказвала і тэматычная выстава, дзе былі сабраны фотаздымкі і зборнікі вершаў паэта. Сваімі словамі пра ўражанні і пачуцці, якія пакінулі ў душы і сэрцы некаторыя падзеі з жыцця, Алег Раманавіч падзяліўся з аднавяскоўцамі. Зачытваў вершы, якія нарадзіліся пад уплывам убачанага і перажытага.

Большасць вершаў, якія ўвайшлі ў зборнік Алега Маісеенкі, прысвечаны розным падзеям яго жыцця: у свой час Алег Раманавіч ваяваў у Афганістане, быў задзейнічаны на ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС (напрыклад, верш «Чарнобыльскі шлях» — пра пахаванне цэлай вёскі Печы, якая апынулася ў зоне адчужэння). Успамінае аўтар у вершаваных радках і падзеі першай паловы мінулага стагоддзя — Вялікую Айчынную вайну, самааданасць, мужнасць простых людзей і іх горыч ад страты блізкіх:

Зямля спявала: «Свята Перамогі! »
І ззялі шчасцем твары ў людзей,
Ды галасіла, молячы да Бога,
Бабуля наша: “Дзе сынок мой, дзе!?».

Сярод вершаў Алега Маісеенкі нямалае месца займае і лірыка — юным слухачам было цікава паслухаць, якія пачуцці выклікае ўлюёнасць і першае сапраўднае каханне:

Не трэба слоў — на мове вуснаў, рук
Ты разумееш лепш маё прызнанне…

На працягу сустрэчы прагучалі вершы не толькі ў выкананні аўтара, але і з вуснаў школьнікаў. Яны падрыхтавалі невялікі літаратурны мантаж на творы Алега Маісеенкі, прысвечаныя малой радзіме. Сярод іх былі і такія радкі:

Між прывольных палёў, дзе Узы берагі,
Яблыні белаю кіпенню пеняцца,
У Сусвеце плыве мой куток дарагі —
Мая ціхая вёска Цярэнічы
Над ракой, на масту тут заядла вялі
Рэй музыкі з Аздзеліна, Старае Беліцы…
Я люблю вас, мае землякі,
Працавітыя, шчырыя, добрыя людзі!

Поэт Олег Моисенко: Сердцу милый уголок мой — Тереничи...


Прыемным сюрпрызам для знакамітага ўраджэнца Цярэніч стала і сустрэча з даўнімі знаёмымі — калектывам «Крупец» Урыцкага дома культуры. З некаторымі самадзейнымі артыстамі ў складзе творчай дэлегацыі Алег Раманавіч калісьці наведаў Індыю, таму ім было што ўспомніць і аб чым расказаць. Для Алега Маісеенкі і ўсіх жыхароў Цярэніч спевакі выканалі нямала народных песень.

Автор - Ирина ГРОМЫКО

Фото - Елены Тусовой

Высказать мнение